Скандалы
Кася Вітушэвіч

Першыя адстаўкі ў Польшчы з-за справы Бяляцкага

16 жніўня ўлады Польшчы прынялі рашэнне аб звальненні чыноўнікаў, якія адказвалі за перадачу дадзеных на Алеся Бяляцкага. Аб гэтым паведаміў галоўны пракурор Анджэй Сэрэмэт (на фота).

Кжыштоф Каршніцкі, кіраўнік дэпартаменту міжнароднага супрацоўніцтва ў пракуратуры, i яго намесніца Анна Вісьнеўская былі звольненыя з прычыны перадачы беларускаму боку дадзеных, датычных вядомага праваабаронцы, паведамляе wiadomosci.gazeta.pl.

– Я спадзяюся, што гэтыя рашэнні прадухіляць выкананне такіх запытаў і паспрыяюць ачыстцы сытуацыі, з якой мы маем цяпер дачыненне, – агучыў ён.

Генпракурор Польшчы таксама сказаў, што яму “па-чалавечы, вельмі прыкра за тое, што здарылася”. І дадаў, што з Мінску прыйшлі два запыты ў справе банкаўскіх рахункаў, прычым другі таксама быў “у справе асобы, якая звязаная з апазыцыйнай дзейнасьцю”, але ў выпадку яе пракуратура Польшчы запыт не задаволіла.

Гадзінамі раней спікер сейма Польшчы Гжэгаж Схетынай заявіў, што лічыць неабходным прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых у перадачы польскай пракуратурай у Мінск інфармацыі аб беларускіх апазіцыянерах.

– Пратэст МЗС, здзіўленне і абурэнне, якое мы чуем па гэтым пытанні, павінны прывесці да таго, што генеральны пракурор прыцягне да адказнасці людзей, якія дапусцілі такую сітуацыю, – цытуе яго Gazeta Wyborcza паведамляе «БелаПАН».

Спікер падкрэсліў, што чакае поўнай інфармацыі па справе аб перакладзе дадзеных беларускіх апазіцыянераў.

Польская Генпракуратура, як і Літва, перадала беларускім следчым інфармацыю пра банкаўскія рахункі Алеся Бяляцкага, кіраўніка Праваабарончага Цэнтру «Вясна». Паводле прадстаўнікоў неўрадавых арганізацыі і беларускай апазіцыі, гэта стала прычынай затрымання праваабаронцы на мінулым тыдні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)