Политика
Анастасія Зелянкова

Намеснік БНФ Аляксей Янукевіч пацярпеў у аўтааварыі (фота з месца ДТЗ)

Мікрааўтобус з п’яным кіроўцам пратараніў аўтамабіль намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча. Палітык з чэрапна-мазгавой траўмай і цялеснымі пашкоджаннямі рознай цяжкасці знаходзіцца ў бальніцы.

Аляксей Янукевіч

Здарэнне адбылося каля аўтавакзала «Усходні», калі палітык вяртаўся дадому. Як расказаў “Салідарнасці” Аляксей Янукевіч, пра тое, што з ім адбылося, асабіста ён не памятае.

— Толькі ў машыне “хуткай дапамогі” я прыйшоў у прытомнасць. Але ніяк не мог зразумець, што здарылася. Пра аварыю мне расказалі ўжо ў бальніцы. Аказалася, што на мяне каля аўтавакзала «Усходні» наляцеў мікрааўтобус. Я не бачыў яго, бо ён выехаў з-за тралейбуса. Потым мне расказалі, што кіроўца быў п’яны і ехаў на чырвонае святло.

У выніку палітык атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і цялесныя пашкоджанні рознай цяжкасці.

— Памятаю, што было шмат крыві. Урачы наклалі швы. Зараз адчуваю сябе больш-менш нармальна. Глава крыху шуміць. Медыкі кажуць, што трэба проста адляжацца.

На форумах ўжо з’явіліся фотаздымкі з месца гэтага ДТЗ. Аляксей Янукевіч лічыць, што ўсё, што з ім адбылося – звычайная выпадковасць і з яго палітычнай дзейнасцю ніяк не звязана. Нагадаем, што двума месяцамі раней ў аўтааварыю трапіў старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі. Тады палітык пасля сутыкнення з таксі абышоўся лёгкім спалохам, аднак западозрыў у дзеяннях таксіста пэўны намер.

— Я не ўпэўнены, што гэта падстроена, але выглядае вельмі падазроным, — адзначаў тады ў інтэрв'ю «Нашай Ніве» Лявон Баршчэўскі.

Намеснік БНФ Аляксей Янукевіч пацярпеў у аўтааварыі

Намеснік БНФ Аляксей Янукевіч пацярпеў у аўтааварыі

Намеснік БНФ Аляксей Янукевіч пацярпеў у аўтааварыі

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)