Лица
Юлія Аляксандрава

Лявон Вольскі: “Ён атрымаўся абсурдны, як наша жыццё!”

24 ліпеня Лявон Вольскі прэзентаваў свой сольны альбом “Куплеты і прыпевы” невялікім канцэртам у гандлёвым цэнтры “Рыга”. Сам спявак абазваў праект “брутальным трэш-шансонам”.

“Альбом атрымаўся брутальны і жорсткі з аднаго боку, тэатральны і гумарыстычны з другога. Шмат хто скажа, што ён абсурдны, і Лявон Вольскі першы пагадзіцца з гэтым. “Так, ён абсурдны. Такі ж абсурдны, як наша жыццё! Толькі на мастацкі лад”, – сцвярджае спявак на сваім сайце.

На такую творчасць Вольскага натхніла сама рэчаіснасць: “Шмат хто задаваў пытанне, як мы дакаціліся да такога жыцця, да ідэі гэтага альбому... Дакаціліся мы нядоўга. Дастаткова проста паглядзець тэлевізар, газеты, інтэрнэт...”

Размова з гледачамі ў Вольскага атрымалася як і самі “Куплеты і прыпевы”, шчыра і з гумарам. Скарыстаўшыся момантам, ён паведаміў сабраным, што граюць музыкі (разам з Лявонам выступаў яшчэ адзін гітарыст) і на вяселлях. І заклікаў прыхільнікаў запрашаць іх на свае вяселлі, маўляў, і песню на такі выпадак спецыяльна напішам.

Больш выступаў з “Куплетамі і прыпевамі” музыка не плануе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)