Политика
Аляксей Знаткевіч, ”Радыё Свабода”

«Мы хутчэй аб’яднаемся з БРСМам, чым з пэдэрастамі»

У праграме “Начная Свабода” адбылася досыць жорсткая дыскусія паміж адным зь лідэраў моладзевай арганізацыі "Малады Фронт" Зьміцерам Дашкевічам і адміністратарам беларускага парталу геяў, лесьбіянак, транссэксуалаў і бісэксуалаў gayby.org Аляксандрам Палуянам. Прапануем увазе чытачоў найбольш цікавыя моманты.

-- Пытаньне да спадара Палуяна. Вашыя актывісты плянуюць далучыцца да Чарнобыльскага шляху, прычым выкарыстоўваючы гей-сымболіку, я так разумею вясёлкавыя сьцягі. У чым сэнс удзелу сэксуальных меншасьцяў у Чарнобыльскім шляху?

Палуян: “Сэнс удзелу ў "Чарнобыльскім шляху" -- у гэтым няма палітычнага складніку, гэта проста некаторыя актывісты і некаторыя арганізацыі ў Беларусі такім чынам хочуць засьведчыць, што ім таксама не абыякавая чарнобыльская праблема, і проста хочуць зазначыць, што яны салідарныя з ахвярамі, якія былі ў Беларусі падчас Чарнобыльскай трагедыі і пасьля”.

-- Пытаньне да Зьмітра Дашкевіча – наколькі для прадстаўнікоў апазыцыі, у прыватнасьці для прадстаўнікоў“Маладога фронту” пажаданы ўдзел актывістаў руху сэксуальных меншасьцяў са сваёй сымболікай у дэманстрацыях апазыцыі?

Дашкевіч: «Я думаю, што гэты ўдзел пажаданы толькі для апэратараў БТ, якія, як мы памятаем, на першым Кангрэсе дэмсілаў разам з пэдэрастамі ўжо ладзілі кампанію інфармацыйнага апавяшчэньня насельніцтва аб нетрадыцыйнай арыентацыі некаторых прыхільнікаў дэмакратычных сілаў. І, канечне, перакананы, што прапагандай беларускай дадзеныя людзі будуць выкарыстаныя па поўнай праграме...

Што такое ўвогуле гамафобія, і што ёсьць барацьба зь ёй... Барацьба з тымі, хто баіцца гомасэксуалістаў, я такіх за сваё жыцьцё ніколі не сустракаў…»

-- Як вы ставіцеся да праяваў гвалту супраць гомасэксуалістаў ў прыватнасьці, гвалту фізычнага найперш. Як Вы ставіцеся да гэтага?

Дашкевіч: «Я магу ставіцца так, што самі гомасэксуалісты -- гэта ўжо ёсьць гвалт, гвалт над маральлю, над чалавечай сутнасьцю, ўвогуле над усім здаровым, што можа толькі быць у грамадзтве».

-- То бок, Вы ўхваляеце гвалт супраць гомасэксуалістаў?

Дашкевіч: “Я лічу гомасэксуалістаў гвалтам...

Праблему пэдэрастыі нельга разглядаць у адрыве ад агульнай духовай дэградацыі народу, таму што пэдэрастыя зьяўляецца хаця і самай паскуднай і мярзотнай, але...”

-- Вы ўсё гаворыце пра пэдэрастыю, але там ёсьць і лесьбіянкі, напрыклад...

Дашкевіч: “Для мяне гэта ўсе адно. Гэтая праблема зьяўляецца адной з прычынаў духовай дэградацыі народу.

Там некаторыя дзяўчыначкі гавораць пра тое, што хлопцы любяць адзін аднаго, і гэта нармальна, але я паглядзеў бы на гэтую дзяўчынку, калі б яе сын, даросшы да 18 гадоў, лёг бы ў ложак з такім жа 18-цігадовым. Я думаю, што яна б ужо зусім па-іншаму гаварыла.

-- Вы чулі, што Зьміцер вельмі крытычна выказваўся пра прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў. Тым ня меней, у якой ступені актывісты гей-руху гатовыя змагацца разам з прадстаўнікамі апазыцыі за агульныя палітычныя правы ў сёньняшніх умовах, і ці вы маглі б знайсьці сфэры, дзе вы маглі б супрацоўнічаць з такой арганізацыяй, як “Малады фронт”, напрыклад?

Палуян: “Па-першае, магу сказаць не ад імя ўсіх прадстаўнікоў, а сваё меркаваньне. Я не зьвязваю cваё жыцьцё з палітычнымі падзеямі ў краіне, я сачу за тым, што адбываецца ў краіне. Але не магу прыняць тую ці іншую пазыцыю, якія склаліся цяпер у Беларусі.

Наконт улады ёсьць свае мінусы і свае плюсы. Наконт апазыцыі ёсьць такая ж сытуацыя, ёсьць таксама плюсы, і ёсьць мінусы. І чуючы тыя словы, якія кажа Зьміцер, напрыклад, то цяжка казаць аб супрацоўніцтве.

Ёсьць у "Маладым фронце" сябра Наста Палажанка, якая добра ставіцца да гомасэксуалістаў, нават слушней сказаць, да гомасэксуалаў. Яна зьяўляецца сябрам Ініцыятывы беларускіх геяў. Але ж “Малады фронт” пра гэта ніколі ня кажа.

-- Зьміцер, Вы крытычна выказваліся пра прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў, тым ня менш, калі нехта з прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў прыйдзе да прадстаўнікоў “Маладога фронту” і скажа, што мы гатовыя супрацоўнічаць у нейкай сфэры, не зьвязанай наўпрост, не далучыцца да арганізацыі, а ў вырашэньні нейкіх праблемаў сучаснай Беларусі? Вы гатовыя да такога супрацоўніцтва? Ці Вы з такімі людзьмі працаваць ня будзеце?

Дашкевіч: “Адразу я хацеў бы зазначыць, што мой суразмоўца займаецца яскраваю брахнёй. Наста Палажанка -- мая добрая сяброўка, паплечніца, і сёньня, калі мяне запрашалі на гэтую перадачу, яны была побач са мной, і яе так жа як і мяне ванітуе ад гэтага вырадзтва, ад тых, хто займаюцца пэдэрастыяй.

Што датычна Вашага пытаньня, то магу сказаць, што для нас ня ёсьць галоўнай праблемай праблема Лукашэнкі, але існуе галоўная праблема -- гэта дэградацыя беларускага народу. І гамасекі і іхнія прыхільнікі ёсьць самай яскравай праблемай гэтай дэградацыі, і таму мы ў сваёй дзейнасьці хутчэй аб'яднаемся з БРСМам, чым з нейкімі адзінкавымі прадстаўнікамі пэдэрастычнага руху.”

Радыё Свабода зьвярнулася таксама па камэнтар да Насты Палажанкі.

Наста Палажанка: “Я проста ў шоку ад інформацыі, якую мне перадаў Зьміцер. Магу сказаць, што ў мяне няма ніводнага знаёмага, так скажам, нетрадыцыйнай арыентацыі, каб сказаць мякка. Ніводнага, таму мне цікава, якім чынам я трапіла ў нейкі рух. Я проста шакаваная.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)