Общество

Начальнік ГУУС пра помнiк гарадавому: «Гэта сьвятое месца»

Аляксандр Барсукоў пракамэнтаваў у эфіры тэлеканалу АНТ справу, пачатую супраць актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава.

— Некаторыя так званыя праваабарончыя арганізацыі спрабуюць зрабіць зь яго нейкую ахвяру. Якая ахвяра? Ён тры разы прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці — за хуліганства і псаваньне маёмасьці. Гэта ўжо, напэўна, неяк характарызуе вышэйназванага грамадзяніна, — кажа начальнік ГУУС Менгарвыканкаму, паведамляе Радыё Свабода.

Возбуждено уголовное дело за «повешенного» городового

Паводле Барсукова, Вячаслаў Касінераў — гэта хуліган:

— Гэта просты хуліган, на якім кляйма няма дзе ставіць па вялікім рахунку. Які падышоў да помніка (гэта для міліцыянтаў для ўсіх — я 30 гадоў у міліцыі служыў, больш, сам ва ўсіх гарачых пунктах быў — гэта сьвятое месца) і накінуў на яго вяроўку. І невядома, чым бы гэта скончылася, калі б супрацоўнікі міліцыі яго не затрымалі. Вы ведаеце, да чаго можна дакаціцца ў такім выпадку. Так можна прыйсьці на плошчу Перамогі і зноў нейкія дзеяньні (такія дзеяньні, на жаль, ужо мелі месца) зрабіць.

Фота МУС

Паводле АНТ, у менскай міліцыі сказалі, што «за такое пачуцьцё гумару хулігану ўсё ж давядзецца несьці пакараньне. Санкцыі артыкулу прадугледжваюць да трох гадоў пазбаўленьня волі».

Праваабаронцы прызналi Касінерава палiтвязнем.

Защитник или надзиратель?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)