Общество
Фота Юліі Дарашкевіч, ”Наша нiва”

Аўтамабілісты пратэстуюць супраць свавольства ДАІ

Да гіпэрмаркету "ProStore" 15 сакавiка зранку прыехалі некалькі дзесяткаў аўто, аздобленых белымі і чорнымі стужкамі, а таксама плякатамі і налепкамі з надпісам «Жывы шчыт». Аўтамабілісты такім чынам пратэставалі супраць дзеяньняў даішнікаў, якія для спыненьня п'янага кіроўцы выставілі на трасе жывы шчыт з цывільных аўто.

Прысутныя падпісаліся пад зваротам да прэзыдэнта краіны, Савету міністраў, Канстытуцыйнага суду с патрабаваньнем разабраць здарэньне і пакараць вінаватых. Пра падрабязнасьці здарэньня расказаў адзін з пацярпелых, Юры Пашкевіч. За аўтамабілістамі назіралі некалькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў у цывільным.

Між тым, стала вядома, што віноўнік аварыі ніколі ня меў правоў на кіраваньне аўтамабілем, але за рулём ужо 7 год. Больш таго, 27-гадовы Раман быў тройчы судзімы (у тым ліку за ўгон аўто), адседзеў агулам больш за 10 год.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)