Общество
Анастасія Зелянкова

У Курапатах знеслі крыжы

Больш за 30 крыжоў вывернутыя з зямлі ва ўрочышчы Курапаты. Невядомыя вандалы нават зламалі металічныя каркасы, з дапамогай якіх трымаліся канструкцыі.

— Гэта справа не аднаго чалавека, — упэўнены палітык Вячаслаў Сіўчык. — Па ўсім відаць, што дзейнічалі прафесіяналы, не кожны зможа вось так запраста зламаць металічны каркас. А можа, увогуле хтосьці адпрацоўваў на гэтых крыжах прыёмы каратэ.

На думку палітыка, такое стала магчыма толькі з прычыны абякавасці праваахоўчых органаў.

— Упэўнены, што і на гэты раз злачынцаў не зноўдуць. А міліцыя абмяжуецца чарговай адпіскай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)