Пайшоў з жыцця Леанід Маракоў

Раніцай 17 снежня на 59-м годзе жыцця памёр даследчык сталінскіх рэпрэсій Леанід Маракоў.

Пра гэта напісалі у Facebook некалькі актывістаў.

Развітанне з Леанідам Мараковым адбудзецца з 11.00 да 13.00 19 снежня ў Саборы Пятра і Паўла, паведамляюць родныя памерлага на яго старонцы ў Фэйсбуку.

Пасля таго як Леанід Маракоў перанёс інсульт лекары дыягнаставалі ў яго пухліну галаўнога мозгу. Апошнія месяцы ён правёў у хоспісе і Доме міласэрнасці. Грошы на яго лячэнне ахвяравала, у тым ліку, Святлана Алексіевіч.

Леанід Маракоў нарадзіўся ў 1958 годзе. Па прафэсіі інжынэр-радыёэлектронік. У 1990-я ён стаў вывучаць біяграфію свайго рэпрэсаванага дзядзькі паэта Валера Маракова. Даследчык выпусціў некалькі кніг, прысвечаных сталінскім рэпрэсіям у Беларусі.

Вясною Леанід Маракоў даў вялікае інтэрв’ю «Салідарнасці»: «Был и малиновый пиджак, и золотая цепь. Но деньги — пустота. О тебе либо остается память, либо ничего».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)