«Не хавайце «Белсат». Кропка яшчэ не пастаўлена»

Супрацоўнікі і гледачы засмучаныя сумнай навіной пра сур'ёзнае скарачэнне бюджэту першага беларускага незалежнага спадарожнікавага тэлеканала.

Многія пішуць словы падтрымкі на сваіх старонках у Facebook пад хэштэгам #белсатжыві i #ocalicbelsat.

Валярына Кустава:

Гэта гвалт супраць Беларушчыны. Трэба бараніць «Белсат». Прапаную каб кожны, каму важна, каб канал захаваўся напісаў хаця б тры словы, з якім Белсат асацыюецца. Для мяне гэтыя словы: Незалежнасць. Беларускасць. Ідэйнасць.

Darja Alpern Katkouskaja:

Ну і навіны зранку... Белсат для мяне зараз – гэта амаль штодзенная сувязь з Беларуссю, жываце беларуская мова для мяне і Алеся, некалькі разоу на тыдзень мы глядзім он-лайн вечаровыя навіны і перадачы на вялікім целіку на сцяне усёй сям'ёй. Спадзяюся, усе гэта скончыцца неяк нармальна, у сэнсе не скончыцца, а працягнецца не горш чым было.

Аляксей Мінчонак:

Пару дзён таму з сябрамі разважаў пра тое, што ўжо даўно не падзяляю жыццё на прыватнае і працоўнае. Таму змаганне за «Белсат» – гэта змаганне за жыццё. Упэўнены, што мы пераможам

Ганна Шапуцька:

Жахлівая навіна. Нож у спіну беларускай супольнасці.

Dzmitry Halko:

Навіна пра Белсат – удар, якога зусім не чакалі. Удар найперш па беларускай мове. Пратэставаць тут, мабыць, няма як. Палякі нам нічым не абавязаныя. Яны далі, яны ўзялі. Але ж вельмі сумна.

Dźmitry Hurnievič:

Найлепшы доказ эфэктыўнасьці Белсату – гэта тое, як 8 гадоў улады Беларусі яго шарахаліся, рабілі выгляд, што яго не існуе, перашкаджалі працаваць і ў выніку зрабілі з каналу прадмет палітычнага гандлю.

Камандзе каналу ўдалося зрабіць тэлеканал за сродкі, якія Russia Today выдае за 5 дзён, а НТВ толькі на замежныя камандзіроўкі сваіх карэспандэнтаў.

Не хавайце Белсат. Кропка яшчэ не пастаўлена. У беларускай грамадзянскай супольнасьці і гледачоў Белсату ёсьць цяпер нагода паказаць сваю эфэктыўнасьць.

Міхась Янчук:

Для мяне Белсат – гэта:

Дзесяць год майго жыцця (я прыйшоў туды за год да ягонага старту);

– Неверагодная колькасць найцікавейшых людзей, якія сустрэліся падчас супрацы – і стварылі супольнасць для лепшай Беларусі;

– Вялічэзны відэаархіў і відэятэка матэрыялаў з апошняга дзесяцігоддзя жыцця нашай краіны, у якіх бачна – хто ёсць ху.

– Гісторыя часам труднай, а часам вельмі карыснай польска-беларускай супрацы па шмат якіх накірунках дзеля ўзаемаразумення.

Усё гэта сёння хочуць закапаць у глебу нейкія чынушы з польскага МЗСа звязаныя з сёняшняй уладаю ў Польшчы. Навошта? Каб зноў атрымаць у лоб старымі граблямі з Драздоў? А атрымаюць жа.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)