«Сегодня в Беларуси должен быть выходной день. Надо же обсудить итоги выборов в США на кухнях!»
Белорусы продолжают рефлексировать по поводу победы Трампа в США. Предлагаем избранные моменты из соцсетей. Часть II.
Yury Zisser
Не понимаю, чего люди в панике из-за результатов выборов в США. Я изначально симпатизировал Трампу и был уверен в его победе. Однако с конца лета и до вчерашнего вечера думал, что победит Клинтон, т.к. американские СМИ начали (на мой взгляд, целенаправленную) травлю Трампа, вытащив на свет божий очень старые эпизоды.
Вдруг, как по команде, начали пачками являться миру женщины, которым Трамп 30 лет назад делал гнусные предложения, и водители фур, слышавшие его расистские высказывания. Возможно, успех Трампа отчасти объясняется протестным голосованием, а не только актерским умением этого суперуспешного бизнесмена публично сыграть перед камерами своего в доску рубаху-парня.
Фотожабы: «Заранее не знают, кто станет президентом? Ха! Тоже мне сверхдержава»
Будь я в США, меня бы больше устроил президент — успешный бизнесмен, чем президент — хитрый политик с ореолом подозрений в коррупции и мужем-изменщиком.
Можно провести аналогию с победой Рейгана в 1981 году. Тогда все (включая американцев) в ужасе кричали: «Рейган — это война!», однако никакой войны не случилось. Уверен, и сейчас ни мир, ни Америка не рухнет, все будет хорошо.
Выиграть выборы — это чистый пиар и популизм, поэтому будем оценивать Трампа по первым результатам его работы. (Между прочим, неоднократно слышал от разных людей, что вне трибуны и телекамер Жириновский — умница и интеллектуал, с которым легко общаться и иметь дело).
Любопытно, что Трампу будет легче проводить свои идеи в жизнь, чем Обаме, потому что парламентское большинство в обеих палатах — за республиканцами.
Владимир Максимков
Такое ощущение, что в выборах Президента США участвовали мы все. И теперь, с чувством исполненного гражданского долга, ждём, что Трамп начнёт решать наши проблемы. А когда выяснится, что наши проблемы никто решать не собирается, мы выразим своё справедливое возмущение и свой народный гнев этому болтуну и самозванцу, которого мы не выбирали!
Alaksej Janukevich
Што яшчэ дадаць з нагоды перамогі Трампа? Хіба вось так: жыве здаровы сэнс!
Мяне, вядома, вельмі турбуе магчымасьць (хоць і ня вельмі верагодная) угоды паміж Трампам і Пуціным аб падзеле сфэраў уплыву ў сьвеце — калі яна адбудзецца, гэта будзе надзвычай кепска для Беларусі. І мне ня блізкі стыль паводзінаў ды выказваньняў Трампа.
Але я шчыра рады, што самаабвешчаная «прагрэсыўная» лібэральна-сацыялістычная сусьветная (і амэрыканская ў прыватнасьці) супольнасьць атрымала чарговую сур’ёзную аплявуху.
Шчырыя ды апантаныя ажно да гістэрыкаў змагары за тое, каб гэты сьвет стаў лепшым і дабрэйшым насамрэч самыя і рыхтуюць пекла на Зямлі. Яны ўсур’ёз імкнуцца наблізіць гэты сьвет да ідэалу, апетага Ленанам у знакамітай «Imagine»: каб не было краінаў, нацыяў, рэлігіяў, уласнасці — «каб не было за што паміраць і забіваць».
Якая прыгожая ды ўзьнёслая мэта! Аднак у рэчаіснасьці ўсё выглядае зусім наадварот: забярыце ў чалавека ўласнасьць, рэлігію, нацыянальную прыналежнасьць, грамадзянства — і ён ператворыцца ня ў голуба міру, але ў маўклівае быдла, у барана. І супольнасьць такіх бараноў — маўклівы натоўп жывёлаў — непазьбежна выштурхне на самы верх шалёнага крывавага дыктатара. Нельга імкнуцца ажыцьцявіць утопію, нават самую сьветлую. Гэта заўсёды скончыцца трагедыяй. Мяркую, камунізм тут ёсьць досыць пераканаўчым прыкладам.
Таму натуральнае імкненьне вялікай колькасьці людзей (а найчасьцей — большасьці, няхай і маўклівай) захаваць звыклы стан рэчаў і супраціўляцца навязваньню новых нормаў маралі, новага сьветапогляду, штучных каштоўнасьцяў — гэта насамрэч здаровая прага да выжываньня чалавечага роду.
Прычым ня проста фізічнага жывёльнага выжываньня, але менавіта выжываньня чалавечае асобы са сваёй годнасьцю і сыстэмай каштоўнасьцяў.
Ізноў жа, мая прынцыповая пазыцыя — усім праявам фашызму ды й любога іншага прыгнёту над асобай або супольнасьцю асобаў неабходна супрацьстаяць цьвёрда, рашуча і неадкладна. Але надзвычай важна не дапускаць размываньня вызначэньня такіх зьяваў.
А тое, што можна бачыць ужо не адно дзесяцігодзьдзе — гэта раскідваньне палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі ды прэсай (паўсюль у сьвеце, у тым ліку ў ЗША, у тым ліку ў Беларусі) тэрмінамі «фашыст», «ксэнафоб», «расіст» і г.д. направа і налева, зь любой нагоды.
І найчасьцей — у дачыненьні да кансэрватыўных думак і поглядаў па кантравэрсыйных пытаньнях. Так, навешваць ярлыкі — гэта моцная зброя. Але калі зь яе біць па ўсіх палітыках, хто хаця б на мілімэтр адхіляецца ад «залатога эталёну талерантнасьці», можна дыскрэдытаваць палітыкаў, аднак ня выкрэсьліць гэтае пытаньне з розумаў людзей.
І калі людзей турбуе нейкае пытаньне, а яно замоўчваецца ўсімі мэйнстрымавымі палітыкамі (бо нехта зь іх ня бачыць праблемы, а нехта ня хоча «падстаўляцца») — рана ці позна гэта гучна стрэліць. І добра яшчэ, калі ў выглядзе Брэксіту або перамогі Трампа, а ня ў прыходзе да ўлады сапраўдных экстрэмістаў ды радыкалаў.
Бо тут як у той казцы пра пастушка ды ваўкоў: калі крычэць «ваўкі» на кожны куст дзеля ўласнага задавальненьня, непазьбежна надыдзе дзень, калі драпежнікі сапраўды нападуць, але на крыкі ніхто ня будзе зважаць, пакуль ня будзе позна.
Таму ўсе тыя, хто так перажывае за дурны амэрыканскі народ, які «павёўся на танны папулізм і кіруе краіну да краху», мусяць вінаваціць перадусім саміх сябе. Бо менавіта яны падрыхтавалі Трампу глебу для перамогі.
Дзяніс Івашын
Інфармацыйныя тэхналёгіі здольныя фармаваць адпаведныя настроі і спадзевы грамадзтва. У выпадку з выбарамі ў ЗША была выбудаваная железабэтонная парадыгма: Клінтан — дабро, сьвятло, вайсковая дапамога Украіне; Трамп — зло, цемра, здача Украіны ў сфэру ўплыву Расеі.
Факты ж гавораць пра тое, што на працягу амаль трох гадоў вайны з Расеяй, Белы Дом, які яшчэ больш двух месяцаў будзе пад кантролем дэмакратычнае адміністрацыі, не надаваў і не плянаваў значнае падтрымкі Украіны. Тыя ж санкцыі былі выкліканыя ня фактарам Украіны, але значным парушэньнем міжнароднага права, тых дакумантаў, пад якімі стаяць і подпісы ЗША.
Варта нагадаць дзеяньні рэспубліканцаў, а затым і дэмакратаў у 2008 годзе, якія ня толькі праглынулі вайсковую агрэсію РФ супроць Грузіі, але й пачалі «перазагрузку» адносінаў з агрэсарам. Трэба заўжды заставацца прагматыкам, ня быць у палоне спадзеваў і чаканьняў, асабліва што да дапамогі звонку. Гэта датычыць і Беларусі.
Украіна ж была і застаецца адная, сам на сам з расейскім агрэсарам, якая толькі праз ахвярнасьць і пакліканьне сваіх лепшых сыноў, праз гартаваньне моцнае грамадзянскае супольнасьці, праз узмацненьне абароназдатнасьці, эфэктыўнасьць эканомікі, татальнае вынішчэньне карупцыі здатная вытрываць у вайне і стаць каталізатарам зьменаў да лепшага ўва ўсім рэгіёне Сярэдняе Эўропы.
Анатоль Лябедзька
Политическая элита проиграла Трампу. Главная интрига ближайших лет: справится ли с Дональдом политическая система США?!
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное