Общество
Кірыл Іваноў

Актывісты расклеілі ў Мінску партрэты Рыгора Барадуліна

Такім чынам грамадскае аб’яднанне «Альтэрнатыва» адрэагавала на абразу паэта з боку мінскага рыэлтара.

Фота Алег Корбан, facebook.com

Актывісты зарэгістраванага ў Латвіі грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» расклеілі ў цэнтры Мінска партрэты паэта Рыгора Барадуліна.

— Такі адказ сёння зрабіла «Альтэрнатыва» сумнавядомаму рыэлтару, які не ведае і не паважае айчынную гісторыю і культуру. Мінск, вул. Сурганава, побач з офісам «Акадэм-нерухомасць» у ГЦ «Еўропа». У добрую і светлую памяць народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна! — патлумачыў сэнс акцыі лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Фота Алег Корбан, facebook.com

Акцыя «Альтэрнатывы» стала працягам рэакцыі грамадства на скандал вакол імя народнага паэта.

Нагадаем, што Аляксандар Гарашчэня, які апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсетках абразлівыя выказванні на адрас Рыгора Барадуліна, паведаміў СМІ, што больш не працуе ні ў БДУ, ні ў агенцтве «Акадэм-нерухомасць».

Фота Алег Корбан, facebook.com

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)