Скандалы

БДУ спыніў супрацоўніцтва з рыэлтарам Гарашчэнем, які зняважыў Барадуліна

Газета Народная воля ў нумары за пятніцу зрабіла невялікае інтэрв’ю з рыэлтарам Аляксандрам Гарашчэнем, які абразіў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, назваўшы яго «нацысцкай свалатой».

«Нядаўна мне патэлефанавалі з БДУ [Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта] і паведамілі, што працягнуць супрацоўніцтва са мной не могуць. А ў агенцтве нерухомасці я таксама больш не працую», — сказаў Гарашчэня.

Аднак на сайце агенцтва «АкадэмНерухомасць» ён усё яшчэ значыцца ў якасці атэставанага рыэлтара.

«Зразумела, што гэта быў учынак, якім ганарыцца ніяк нельга. Трэба было, калі і пісаць, то абыходзіцца без нейкіх брыдкіх выразаў. Але што зроблена, тое зроблена», — адзначыў герой скандала.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)