Политика

Дом Зміцера Дашкевіча акружылі невядомыя

Грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч, які сёння а 12-й планаваў ля ўніверсама «Цэнтральны» правесці вялікую акцыю з публічнымі подпісамі за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычнай каштоўнасці паведаміў у сваім фэйсбуку, што невядомыя акружылі дом, дзе ён жыве і сам ён зноў апынуўся пад пагрозай затрымання.

Фота з фэйсбука Змітра Дашкевіча

«Што зробіш, ёсьць у мяне такая звычка — у дзень акцыі зьнікаць у невядомым накірунку. Праз гадзін некалькі я матэрыялізуюся на выхадзе з Першамайскага РАЎСа. Дэ-юрэ, мяне ў РАУСе ніколі не бывае; дэ-факта, я сяджу там паўднi, — піша Дашкевіч. — І вось сёньня, за дзьве гадзіны да адкрыцьця пікету па публічным падпісаньні за #нашсцяг воўчая зграя кружыць вакол нашай хаты і покліч да матэрыялізацыі пачынае напаўняць усю маю сутнасьць. Калі я зьнікну ізноў, не хвалюйцеся — яшчэ ніколі не было так, каб я не матэрыялізаваўся на якім-небудзь выхадзе якога-небудзь РАЎСа.

Актывіст таксама адзначае, што у любым выпадку а 12 гадзіне ля ўніверсама «Цэнтральны» распачнецца штодзённы пікет за бел-чырвона-белы сьцяг.

Той, хто не мае магчымасці прыйсці, можа подпісаць электронную петыцыю.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)