Комментарии
Міхаіл Брошын

Як Лябедзька выкрываў псэўдаапазыцыянераў

«На гэтых выбарах улады нібыта вырашылі стварыць у Палаце псэўдапазыцыйную фракцыю. У яе ўвойдуць тыя людзі, якія знаходзяцца ў наўпроставай альбо ўскоснай залежнасьці ад спэцслужбаў. Навошта ўладам гэта патрэбна? Каб палепшыць дачыненьні з Захадам, «выцыганіць» так неабходныя ім крэдыты».

Хто гэта казаў?

Фота Дзмітрыя Брушко, TUT.by

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ў размове з Радыё Свабода.

Калі ён гэта казаў?

У 2012 годзе, напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Але чатыры гады таму ніводны апазыцыянер – ні сапраўдны, ні псэўда – мандат дэпутата не атрымаў. Насуперак папярэджаньням Лябедзькі, «фракцыя генерала Зайцава» (тагачасны кіраўнік КГБ – заўв. рэд.) створаная не была.

Іронія лёсу: тая заява старшыні АГП надзвычай актуальна выглядае у 2016-м пасля таго, як сябра ягонай партыі Ганна Канапацкая была прызначаная ў палату.

І як з мінуса амаль на плюс зьмянілася стаўленьне да гэтага кроку ўладаў самога Анатоля Лябедзькі.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)