Як старшыня камісіі перапісала пратакол на ўчастку Канапацкай

Два здымкі, якія ілюструюць, што такое беларускія парламенцкія выбары.

1. Датэрміновае галасаванне на ўчастку №205 у Мінску. Гэта выніковы пратакол за ўсе папярэднія дні, быў складзены ўвечары 10 верасня. Дакумент падпісаны старшынёй камісіі Тарнаповіч і членам камісіі Шаўцовым.

Яны засведчылі, што бюлетэні атрымалі 169 чалавек.

2. Выніковы падлік галасоў. Тыя ж Тарнаповіч і Шаўцоў падпісваюць пратакол, у якім адзначаецца, што ў датэрміновы галасаванні прыняў удзел 501 чалавек.

Колькасць датэрміновых выбарцаў павялічылі ў 3 разы!

Апроч таго, не сышлася колькасць невыкарыстаных бюлетэняў.

Паводле афіцыйных вынікаў галасавання, іх павінна быць 1258 (2500-501-14-727). У пратакол жа запісалі лічбу 1163.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)