Политика
Руслан Гарбачоў

Кандыдат ў дэпутаты распавёў, якімі спосабамі фальсіфікуюцца вынікі галасавання

Кандыдат у дэпутаты па 108-й Каліноўскай акрузе Юрась Губарэвіч у размове з «Салідарнасцю» падвёў папярэднія вынікі парламенцкай кампаніі-2016.

Фота Радыё Свабода

– Нічога прынцыпова ў параўнанні з мінулымі выбарамі не змянілася. Па Каліноўскай акрузе №108 на сёння ўжо дастаткова фактаў і сведчанняў, каб меркаваць, што вынікі выбараў фальсіфікуюцца.

На ўсіх адкрытых участках прысутнічаюць назіральнікі ад руху «За Свабоду» і кампаніі «Права выбару». Па тых дадзеных, якія я атрымаў па датэрміноваму галасаванню, па большасці ўчасткаў было зафіксавана разыходжанне па колькасці прагаласаваўшых выбарцаў. Лічбы назіральнікаў адрозніваюцца ад лічбаў, якія фігуруюць ў пратаколах камісій.

На 25 участках лічбы разыходжання складаюць ад 30 да 665 выбарцаў. Агулам па акрузе №108 за пяць дзён датэрміновага галасавання камісіі намалявалі сабе фору ў 5500 бюлетэняў.

Гэтыя лічбы, відавочна, сведчаць, што розніца паміж рэальнай яўкай і віртуальнай запаўняецца за кошт укідвання дадатковых бюлетэняў у выбарчыя скрыні. І ўчора нашы назіральнікі такі факт зафіксавалі.

У празрыстай скрыні на ўчастку № 625 сфатаграфалі стос бюлетэняў, які роўненька ляжаў на дне.

Мы падалі скрагу ў пракратуру і Цэнтрвыбаркам. Аднак, як паказвае практыка мінулых выбараў, скаргі спускаюцца на ўзровень акруговых камісій, якія самі з’яўляюцца замоўнікамі падобных дзеянняў і, натуральна, будуць пакрываць парушальнікаў.

Яшчэ адзін важны момант – удалося зафіксаваць так званыя каруселі.

Сітуацыя таксама не новая, у Беларусі практыкуецца з 2012 года. Адны і тыя ж людзі мікрааўтобусамі возяцца па розных участках. Як правіла гэта жанчыны. На участках з дазволу старшыні камісіі іх уносяць у дадатковыя спісы і яны атрымоўваюць бюлетэні.

– На участку №637 у вашай акрузе ў першы дзень датэрміновага галасавання па дадзеных назіральнікаў прагаласавала каля 500 студэнтаў БНТУ, па дадзеных участковай камісіі – у два разы болей. Чаму няма кантакта з маладымі людзьмі, якія ў палітыцы звычайна паводзяць сябе больш актыўна, а не выконваюць загады старэйшых?

Чем занимается одна из участковых комиссий в основной день голосования

– Спачатку па факце датэрміновага галасавання на гэтым участку. Я аднёс у акруговую камісію скаргу. На маю думку, па-першае, мела месца прымусовае галасаванне. Па-другое, было завышэнне яўкі з боку участковай камісіі.

Акруговая правяла няпоўнае раследванне. Я удакладняў: яны нават не паглядзелі журналы рэгістрацыі выбарцаў. Не зверылі лічбы прагаласаваўшых з колькасцю подпісаў у спісах выбарцаў.

Адносна новага пакалення… На жаль, гэтыя 18-22-гадовыя маладыя людзі выраслі ва ўмовах, калі краінай кіраваў толькі адзін чалавек. За гэты час у Беларусі ні разу не праводзіліся свабодныя выбары. Маладыя людзі нават не разумеюць, што такое выбары, што гэта механізм змены ўлады, што ад іх голаса нешта можа залежыць, што да гэтага трэба ставіцца сур’ёзна.

Яны ходзяць на выбары як на нейкі рытуал, дзе трэба ўкінуць бюлетэнь у скрыню і атрымаць за гэта нейкі бонус ад адміністрацы. Да прыкладу, вызваленне ад заняткаў і выхадныя дні.

Незалежныя моладзевыя структуры да працы са студэнтамі не пускаюць, там абсалютная манаполія БРСМ пры падтрымцы дзяржфінансавання.

– Якім вы хочаце ўбачыць вынік свайго ўдзелу ў парламенцкіх выбарах?

– Відаць, давядзецца рыхтаваць скаргу аб непрызнанні выбараў па 108-й акрузе. Але вынік ўжо ёсць незалежна ад таго, што напішуць выбарчыя камісіі. Я атрымаў вялізарную падтрымку людзей. Відавочна, што ўлада іх дастала.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)