Скандалы
Галіна Абакунчык, «Радыё Свабода»

Журналістаў і актывістаў вызвалілі, у Зьмітра Дашкевіча забралі страйкбольны аўтамат

Затрыманых актывістаў «Маладога фронту» і журналістаў Радыё Свабода вызвалілі зь міліцэйскага пастарунку ў Веткаўскім раёне. Іх затрымалі ў лесе пад вёскай Рудня-Споніцкая за 25 кілямэтраў ад расейскай мяжы падчас акцыі капаньня акопаў.

На лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча склалі тры пратаколы, зь іншымі маладафронтаўцамі начальнік міліцыі Веткаўскага раёну правёў асабістую гутарку. У журналістаў праверылі дакумэнты і ўзялі тлумачэньні адносна прысутнасьці на акцыі. У Зьмітра Дашкевіча забралі аўтамат для страйкболу на экспэртызу.

Акцыя «Маладога фронту» зьвязаная з агрэсіяй Расеі адносна Ўкраіны: на думку яе ўдзельнікаў, беларусам таксама трэба быць гатовымі да адпору расейскай агрэсіі. За 76 км ад месца правядзеньня акцыі — расейскае мястэчка Клінцы, куды зь нядаўняга часу сьцягваюцца расейскія войскі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)