Хлопец з фота ў Сухарава: «Мы пачалі цалавацца, а потым — усё. Жарсць»
У канцы ліпеня у інтэрнэце з'яўляецца фота, на якім маладыя хлопец і дзяўчына займаюцца сексам проста на ходніку у мікрараёне Сухарава.
Фота выклікае рэакцыю ў сацсетках, яго публікуюць СМІ. Праз нейкі час міліцыя заяўляе, што фота ― фэйк і шукаць хуліганаў не будуць.
Праз месяц канал «Беларусь 1» паказвае сюжэт пра затрыманне хлопца са скандальнага здымка. Паказваюць ператрус ў яго кватэры, дзе сцены завешаныя сімволікай футбольнага «Дынама-Мінск», міліцыя рапартуе пра «хуліганства, здзейсненае групай асобаў». Справа ідзе да суда.
Знаходзім Вадзіма ― так завуць героя скандальнага фота ― праз сацыяльныя сеткі.
— Я па тэлефоне не хачу пра гэта размаўляць. Як вы хочаце, то прыязджайце. Я цяпер на працы, — кажа ён.
Працуе Вадзім у адным з гандлёвых цэнтраў, прадае вопратку. Пытае, ці не нашкодзіць наша размова яму на судзе. Расказвае, што затрымалі яго толькі праз месяц пасля таго памятнага ўчынку.
— Я выходзіў раніцай на працу, каля 9-ці гадзін прыкладна. І ў пад'ездзе да мяне падышоў чалавек, прадставіўся. Мяне затрымалі. Зайшлі да мяне дадому. Ну вы ўсё бачылі. Я быў у кайданках. Потым павезлі ў пастарунак. Я не адпіраўся, што гэта я на фота. Прызнаўся. Знайшлі мяне па відэа, у іх было яшчэ відэа. Патрымалі трохі ў пастарунку, потым на Акрэсціна быў тры дні. Выпусцілі да суда пад залог, ― расказвае хлопец.
Працяг тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное