Моцны выступ Хашчавацкага: «Гэта не апазіцыя слабая — гэта вы слабыя»

Кандыдат у дэпутаты ад АГП, рэжысёр Юры Хашчавацкі звярнуўся да выбарцаў у эфіры «Беларусь-3».

Гэта быў бадай самы моцны выступ прадстаўнікоў апазіцыі з тых, што ўжо трансляваўся сёлета.

Хашчавацкі пералічыў шэраг праблем, якія, паводле яго слоў, беларусы абмяркоўваюць штодня: гэта рост цэнаў, вялікія выдаткі на ўтрыманне чыноўнікаў, неабароненасць перад беззаконнем мянтоў, дрэнная якасць бясплатнай медыцыны, дарагоўля адукацыі.

«Вы думаеце пра гэта, але нічога не робіце, каб усё гэта змяніць, - звярнуўся Хашчавацкі да выбаршчыкаў. — Вы нічога не зрабілі ў 1996 годзе, калі знішчаўся парламент, у 1999-м, калі сталі знікаць вядомыя палітыкі, у пачатку 2000-х, калі Лукашэнка падманам прысвоіў сабе права абірацца пажыццёва, калі ў 2010-м амаль усіх кандыдатаў у прэзідэнты пасадзілі у турму. І пасля гэтага вы кажаце, што ў нас слабая апазіцыя. Гэта не апазіцыя слабая — гэта вы слабыя. Пара станавіцца моцнымі і вярнуць пачуццё ўласнай годнасці, — сказаў на заканчэнне кандыдат.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)