Лица
Браніслаў Юрэвіч, «Наша Ніва»

У дэпутаты ідзе 22-гадовая тусоўшчыца (фота)

Ад партыі Гайдукевіча. «Людзі ўвогуле з'ехалі з глузду», — гаворыцца ў апошнім допісе Мілены Келер ў твітары.

Адна з самых маладых кандыдатак на парламенцкіх выбарах-2016 — 22-гадовая Мілена Келер. Яна жыве ў Мінску, але будзе балатавацца па Стаўбцоўскай акрузе №70. Туды яе накіравала партыя.

Мілена ідзе ў дэпутаты ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі сям’і Гайдукевічаў.

Дзяўчына вучылася ў ЕГУ, а цяпер працуе вядучым спецыялістам ПУП «Джетсаундс».

«Дачка паспяховага бізнэсмэна і вядомага адваката, Мілена з'яўляецца прыкметнай фігурай у мінскім клубнага жыцця», — прадстаўлялі яе ў інтэрв'ю на сайце Mi.by.

Мілена хвалілася, што ходзіць на вечарынкі разам са сваёй мамай, хоць і трымаецца асобна.

Мама Мілены — адвакат Ганна Келер, спецыялізуецца на шлюбаразводных працэсах.

«Людзі ўвогуле з'ехалі з глузду», — гаворыцца ў апошнім допісе Мілены ў твітары.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)