Комментарии
Сямён Печанко

Беларускі след у справе Шарамета

Улады працягваюць ваяваць са сваім апанентам нават пасля ягонай смерці.

Ці быў у смерці Паўла Шарамета беларускі след, павінна высветліць следства. Нам жа застаецца прыгадаць, чаму такая версія ўвогуле стала магчымай.

Біяграфія загінулага журналіста сведчыць пра тое, што гэты самы беларускі след прайшоў праз кар’еру Шарамета скразным шляхам: арышт і турма напрыканцы 1990-х, вымушаны пераезд у Маскву, выкраданне калегі і сябра Дзмітрыя Завадскага, напады і збіццё ў часе прыездаў у Мінск.

Зрэшты, Павел Шарамет рэгулярна даваў нагоду ўладам і персанальна Аляксандру Лукашэнку не любіць яго.

«Я не вижу белорусского следа в смерти Павла Шеремета»

Ён зняў дакументальнае кіно пра эскадроны смерці, напісаў у суаўтарстве са Святланай Калініканай кнігу пра прыроду рэжыма Лукашэнкі, заснаваў сайт «Беларускі партызан».

Мы пакуль не ведаем, хто замовіў забойства Шарамета. І яшчэ не факт, што даведаемся. Але ўжо цяпер, у першыя дні пасля трагічнай гібелі жураліста, мы бачым, што «беларускі след» нікуды не падзеўся. Улады працягваюць ваяваць са сваім апанентам нават пасля ягонай смерці.

Гэтым разам праверанай неаднойчы зброяй ігнору. Свае спачуванне з нагоды смерці журналіста выказалі прэзідэнты Украіны і Грузіі, прэс-служба кіраўніка Расіі, заходнія дыпламаты.

Лукашэнка ж у гэты час павіншаваў з 65-годдзем Алега Газманава.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)