Мінчукі заняліся сэксам пасярод вуліцы

У панядзелак, 18 ліпеня, у сацыяльных сетках з'явілася фота, зробленае на вуліцы Скрыпнікава ў Мінску — мікрараён Сухарава.

Фота https://twitter.com/Bogomazovaa

Відаць, як маладая пара ад няўсцерпласці не стала шукаць лепшага месца і занялася сэксам проста на вуліцы, пад вокнамі шматпавярховак.

Як пісалі некаторыя сведкі, іх разбудзілі крыкі дзяўчыны — фота зробленае а палове на шостую раніцы.

Дарэчы, інтэрнаўты высунулі некалькі версій у духу «гэта не тое, што вы падумалі»: маўляў, або дзяўчына проста рассыпала новыя манеты і неабыякавы мінак падтрымаў яе, пакуль тая іх збірала, або яна завязвае шнуркі, ці, яшчэ варыянт, — малюе крэйдай «класікі», каб потым разам у іх пагуляць.

Таксама некаторыя жыхары раёна ў інтэрнэце сведчаць, што пазналі ў героях фота сваіх знаёмых.

А ім, між тым, можа пагражаць крымінальная адказнасць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)