Скандалы
Арцём Гарбацэвіч, «Наша Ніва»

Віцебскі святар – пра паездкі школьнікаў на зборы з баевікамі з «ДНР»

15 мая мы апублікавалі матэрыял пра тое, як «вайскова-патрыятычныя» клубы пры Віцебскай епархіі школьнікаў адпраўлялі на ваенна-палявыя зборы ў Расіі пад кіраўніцтвам неанацыстаў і ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Данбасе.

>

Сябры «ваенна-патрыятычных» клубаў Віцебскай епархіі (у цэнтры) на зборах у Падмаскоўі

З просьбай патлумачыць, як так выйшла, мы звярнуліся да протаіерэя Аляксандра Кавалёва — кіраўніка аддзела па справах моладзі Віцебскай епархіі.

«Якія неанацысты? Напісаць і сфатаграфаваць можна што заўгодна, — адказаў ён. — Што да Мільчакова... А вы можаце на 100% пацвердзіць усё гэта? Калі б я верыў усяму таму, што бачу ў інтэрнэце і тэлебачанні, то ведаеце, я б даўно з глузду з'ехаў», — сказаў Кавалёў.

На ягоную думку, усё напісанае — фэйк, створаны з мэтай «разладу».

Протаіерэй Аляксандр Кавалёў. Фота vitprav.by

«Чаму вам гэта так не падабаецца? Косткай у горле ў вас тэма гэтая стаіць, — лічыць протаіерэй. — Ёсць ваенна-патрыятычныя клубы, яны павінны сустракацца адзін з адным, яны павінны разам спаборнічаць, гэтыя дзеці. Усё ў межах закону. А тое, пра што вы пішаце, гэта адмыслова каб гэтага не было. Але гэта будзе, разумееце, усё роўна гэта будзе», — сказаў Кавалёў.

«Я не пра фашыстаў кажу. Пра тое, што ваенна-патрыятычныя клубы былі, ёсць і будуць. Пад апекай казакоў, пад апекай былых вайскоўцаў, разумееце. Мы ездзілі ў Расію, ездзім і будзем ездзіць», — дадаў ён.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)