Общество
Кірыл Іваноў

У Мінску можа з’явіцца вуліца імя Ніла Гілевіча

Адпаведны адказа атрымала Таварыства беларускай мовы з Мінгарвыканкама.

У пачатку красавіка грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» накіравала ў Мінгарвыканкам і Лагойскі райвыканкам лісты з прапановай ушанаваць памяць Ніла Гілевіча праз наданне адной з вуліц Мінска і Лагойска імя Народнага паэта.

Адказ з Мінгарвыканкама ТБМ апублікавала на сваім сайце.

У лісце паведамляецца, што імя Ніла Гілевіча ўключана ў пералік імёнаў знакамітых дзеячаў краіны і будзе ўлічана камісіяй па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак Мінска пры прысваенні найменняў састаўным часткам горада.

Нагадаем, народны паэт Ніл Гілевіч памёр 29 сакавіка 2016 года. Апошнія гады ен мужна змагаўся з цяжкай хваробай. Пахаваны ў Мінску на Кальварыйскіх моілках.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)