Общество
Сяргей Гезгала, «Наша Ніва», фота facebook.com/kvitushka

Дзіцячы рэаніматолаг з Мінска Андрэй Вітушка абараніў дысертацыю на беларускай мове

Упершыню за доўгі час на беларускай мове была абароненая дысертацыя па медыцыне.

Аўтарам дысертацыі стаў 37-гадовы дзіцячы рэаніматолаг з Мінска Андрэй Вітушка.

Ён працуе ў 1-й клінічнай бальніцы сталіцы, у яго 15-гадовы стаж работы.

Ягоная дысертацыя датычыла выяўлення прычын і прадухілення унутрачарапных крывязліццяў у неданошаных дзетак вагой ад 500 да 1500 грамаў.

Дысертацыйная прагаласавала «за» аднагалосна: усе 11 членаў.

Вітушка — выпускнік Беларускага медыцынскага ўніверсітэта. У час вучобы ён быў адным з лідараў Задзіночання беларускіх студэнтаў.

Сям'я Вітушкаў актыўна займаецца і грамадскай дзейнасцю. Жонка Андрэя Крысціна, напрыклад, узначальвае апякунскую раду адной з беларускамоўных гімназій Мінска.

Незвычайнасць абароны дысертацыі Вітушкам у тым, што гэта адна з першых беларускамоўных абаронаў у медыцыне за доўгі час.

Інтэрв'ю з Андрэем Вітушкам у праекце «Жыццё (не)звычайнага беларуса» «Яшчэ ніводны чалавек не вярнуўся ў Беларусь і не папрасіўся назад у бальніцу»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)