Коктейль
Сямён Печанко

Вясна ў пачатку лютага

«Салідарнасць» сабрала некалькі фактаў пра анамліі апошняга месяца зімы.

Сёлета зіма скончылася нечакана хутка. У лютым сіноптыкі ці не штодзень фіксуюць тэмпературныя рэкорды. Перавышэнне кліматычных нормаў дазваляе адмыслоўцам казаць пра магчымае ўсталяванне ў краіне нават не сакавіцкага, а красавіцкага надвор’я.

Мы сабралі некалькі фактаў пра апошні месяц зімы: якім мусіць быць адпаведнае нормам надвор’е напрыканцы зімы, самы халодны і самы цёплы люты ў найноўшай гісторыі назіранняў.

Люты па сваім тэмпературным рэжыме блізкі да студзеня, нагадвае сайт Гідраметцэнтра.

Характэрная для класічнага лютага сярэдняя месячная тэмпература паветра складае ад -3,5°С на паўднёвым захадзе, да -7,8°С на паўночным усходзе і ўсходзе краіны. Але ў асобныя гады яна можа рэзка адрозняцца ад нормы, што мы і назіраем сёлета.

Так, у лютым 1929 года тэмпература паветра была на 10-11°С ніжэй за паказчыкі сярэдніх шматгадовых значэнняў. У1989 і 1990 гадах фіксавалася тэмпература паветра на 8-9°С вышэй за норму.

Самы цёплы люты за апошнія 70 год назіраўся ў 1990-м. Тады сярэднемесячная тэмпература паветра склала +2,6°С пры кліматычнай норме -5,9°С. Люты 1956-га быў самым халодным ў пасляваенны перыяд назіранняў: -14,9°С.

Самы цёплы дзень у апошні месяц зімы быў зарэгістраваны 21 лютага 1990-га ў Брэсце: +17,2°С. Абсалютны мінімум тэмпературы паветра зафіксаваны 1 лютага 1956-га ў Докшыцах: -40,7°С.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)