Як правільна карміць птушак i вавёрак у маразы
Галоўны прынцып — трымацца парадаў адмыслоўцаў.
З наступленнем маразоў многія з нас сутыкаюцца з пытаннем: як дапамагчы справіцца з холадам птушкам і вавёркам?
Перш чым выбірацца ў паркі ці да вадаёмаў, варта азнаёміцца з парадамі спецыялістаў.
Вавёрак можна частаваць звычайным чорным хлебам, гароднінай, сушанай садавіной, насеннем сланечніка і гарбуза, арэхамі. Але ні ў якім выпадку — міндалём! Для іх гэта атрута.
Нельга карміць вавёрак салёным і смажаным. Адным словам —ніякага фастфуда.
Як зрабіць кармушку для птушак
Арнітолагі перасцерагаюць: падкормліваць зімой неабходна толькі невялікіх птушак — сініцаў, вераб’ёў ды іншую драбязу. Ім найбольш складана перажыць халады.
Пра тое, як і чым карміць птушак, «Салідарнасць» падрабязна пісала ў мінулым годзе.
Вадаплаўныя птушкі здольныя пракарміцца самастойна, а вось недасведчаная міласэрнасць людзей можа ім нашкодзіць, бо прыкормленыя качкі ды лебедзі адвучваюцца шукаць пракорм самастойна.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное