Спорт
Кірыл Іваноў

У апошняй гульні 2015-га году «Цмокі» пацярпелі паразу ў Лізе ВТБ

Мінскі баскетбольны клуб саступіў «Лакаматыву-Кубані».

Фота lokobasket.com

Лакаматыў-Кубань – Цмокі-Мінск – 80:50

(15:8, 23:18, 20:12, 22:12)

Цмокі-Мінск: Міркавіч (2), Кудраўцаў (9), Хіліярд (4), Мараш (10 + 8 пад), Лашкевіч (4 + 6 пад); Грэй (13 + 6 пад), Ульянка (8), Белянкоў (0), Семянюк (0).

«У апошняй гульні 2015-га году мужчынскія “Цмокі” пацярпелі паразу. У дуэлі з “Лакаматывам-Кубанню” наш клуб не справіўся ні з удалай абаронай гаспадароў, ні з праблемамі з ратацыяй — і ў выніку саступіў удзельніку Еўралігі», — паведамляе сайт мінскага клуба.

На дадзены момант у Лізе ВТБ мінчукі правялі 13 сустрэч, 5 з якіх прынеслі ім перамогу і 10-е месца сярод 16 клубаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)