Інваліды-вазочнікі на некалькі хвілін перакрылі праспект Пераможцаў у Мінску
Інваліды-вазочнікі, а таксама студэнты тэатральнай лабараторыі «Форцінбрас» пры Беларускім Свабодным тэатры, правялі адзін з перформансаў у межах кампаніі па падтрымцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Мінску.
У чацвер, 24 снежня, удзень яны на некалькі хвілін спынілі рух транспарту на праспекце Пераможцаў у Мінску.
Гэтым перформансам быў распачаты цыкл грамадскіх акцый і інсталяцый, які будуць праходзіць у розных кропках Мінска 24 і 25 снежня. Праз некалькі хвілін, пасля пачатку перформанса, з'явіўся нарад ДАІ, які перапісаў звесткі некаторых удзельнікаў акцыі.
Мэты сваіх перформансаў і акцый удзельнікі Беларускага Свабоднага тэатра тлумачаць так: «Мы, студэнты Форцінбрас, верым, што мы ўсе розныя, але ўсе мы маем права на даступную прастору вакол нас. Мы не манекены. Чаму людзі з дадатковымі патрэбамі не могуць быць актыўнымі ўдзельнікамі ў грамадскім і культурным жыцці горада? Хіба святы — не для ўсіх?
На вуліцах нашага горада рэдка сустрэнеш чалавека ў інвалідным вазку. Замежнікі, якія наведваюць сталіцу, нярэдка кажуць пра машыну часу — сапраўды, часам здаецца, што мы знаходзімся ў пасляваенным Савецкім Саюзе, калі людзей, якія сталі інвалідамі ў выніку Другой сусветнай вайны, вывозілі за межы сталіцы, ствараючы стэрыльную прастору з «правільнымі» людзьмі.
Амаль татальная недаступнасць, небяспека перамяшчэння, грамадскія стэрэатыпы, бездзействие уладаў - вось што сапраўды «абмяжоўвае магчымасці». Людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі - амаль цалкам ізаляваная частка грамадства».
У мэтах падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі адна з люксовых крамаў у гандлёвым цэнтры «Замак» пасадзіла свае манекены на інвалідныя вазкі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное