Общество
Алесь Пілецкі, Еврорадио

«Дзед мой мне казаў — вучыцца ідзі, які нафіг футбол»

Аляксандр Скшынецкі расказаў Еўрарадыё, як прыдумалі назву клуба і што сказаў трэнер, калі з’явілсія шансы выйсці ў «вышку».

Еўрарадыё: А адкуль назва такая — «Крумкачы»? Не кожны беларус нават ведае, хто гэта.

Скшынецкі: О, так! Шмат хто думае, што гэта назва вёскі пад Мінскам. А пайшло яно проста. Кіраўніцтва сядзела пасля футбола, пад піва назву клубу прыдумлялі. І выдумалі. Спадабалася ім вельмі. Ад пачатку хацелі нейкага звера, нехта і прапанаваў крумкачоў. Усім спадабалася.

Еўрарадыё: Раскажы, як ты пачаў гуляць у футбол?

Скшынецкі: Я з Карэліч сам. У нас там спартыўная школа была, але чыста футбольнай — не было. Ну я, як усе дзеці. Зімой — хакей, летам — футбол. Усё, што можна было.

А потым неяк мы паехалі на турнір «Скураны мяч». Абласны спачатку, потым рэспубліканскі. Супраць Слоніма мы гулялі. Іх трэнер мяне заўважыў, запрасіў да сябе. Я нават і жыў у яго, калі прыязджаў у Слонім. І ён прапанаваў на прагляд у МТЗ паехаць у Мінск. Прыязджаю, а там на год старэйшыя хлопцы. Да Шымко я трапіў, Віталя Анатольевіча. Ён цяпер у БАТЭ дзяцей трэніруе. Паглядзелі мяне. Усё добра, кажуць, мы табе патэлефануем. Ну, я дадому паехаў. А дзед мой, цяпер нябожчык ужо, кажа: «Вучыцца ідзі, які футбол нафіг». Ну вось так.

А потым раптам тэлефануюць з Мінска, 2004 год быў, восень: прыязджай, маўляў. У мяне якраз былі школьныя вакацыі, я паехаў. Далі спарынг нам згуляць супраць тых, хто ўжо быў у камандзе. Я два галы і забіў, выйгралі 4:3. Мяне ўзялі ў МТЗ, тады каманда акурат выйшла ў Вышэйшую лігу.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)