Общество
Павел Печанько, фота аўтара

Пасля публікацыі «Салідарнасці» насупраць заапарка ў Чыжоўцы пачалі рабіць паркоўку

Праблема з размяшчэннем аўтамабіляў пакуль што вырашаная часткова, але пачатак пакладзены.

Сёлета напрыканцы жніўня «Салідарнасць» пісала пра праблему з месцамі для паркоўкі на адной з вуліц сталічнага мікрараёна Чыжоўка. Гаворка ішла пра ўчастак вуліцы Убарэвіча, побач з якім знаходзіцца гарадскі заапарк.

А ўжо меней чым праз месяц праз дарогу ад заапарка з’явіліся паддоны з пліткай і экскаватар. Тут пачалі абсталёўваць дадатковыя месцы для паркоўкі.

На сёння праца фактычна скончаная. Агулам (у залежнасці ад спосабу паркоўкі) з’явілася ад 15 да 40 новых парковачных месцаў. Натуральна, што праблему гэтыя невялікія паркоўкі вырашаць толькі часткова, але пачатак пакладзены.

Як было

І як стала

Іншы бок праблемы, выкліканай вялікай канцэнтрацыяй аўтамабіляў, звязаны з бяспекай пешаходаў. Найперш — дзяцей. У многіх, не толкі ў дзяцей, але і іх бацькоў, узнікае спакуса прабегчы вуліцу, каб не ісці да перахода. Шчыльна застаўленыя аўтамабілямі узбочыны вуліцы павялічваюць рызыку стварэння аварыйнай сітуацыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)