Общество
Ірына Арахоўская, Мікіта Недаверкаў, «Наша Ніва»

На ўчастку ў Партызанскім раёне выбаршчыкам, што прагаласавалі, выдаюць купон на паўтара літра піва і кісель

На выбарчым участку № 16, што на тэрыторыі школы № 108 у Партызанскім раёне Мінска, кожнаму, хто галасуе, даюць купон. У буфеце гэты купон можна памяняць на пакет, у якім будзе паўтаралітровая бутэлька піва «Крыніца», газаваны напой, і пакуначкі з распушчальнай кашай і кісялём.

Так выглядае «камплект»

Камплект аддаюць выбаршчыку ўзамен за купон

Пра гэта паведаміў карэспандэнтам НН незалежны назіральнік Антось Жыўко і пацвердзілі самі ўдзельнікі выбараў. Праўда, як толькі карэспандэнты «Нашай Нівы» зарэгістраваліся на ўчастку, камісія купоны схавала. Аднак журналісты паспелі зняць працэдуру на фота і відэа.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)