Лявону Вольскаму — 50 гадоў

У панядзелак спаўняецца 50 гадоў беларускаму паэту і сьпеваку Лявону Вольскаму.

Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасьня 1965 году ў Менску. Яго дзед Віталь Вольскі — беларускі літаратар. Бацька, паэт Артур Вольскі пісаў для дзяцей, перакладаў зь пяці моваў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэньня канца 1980-х.

У 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні імя Глебава разам з Уладзімерам Давыдоўскім ён заснаваў рок-гурт «Фаварыт» (пасьля — «Мроя»).

У 1989 у разгар перабудовы «Мроя» прагучала на ўвесь СССР, запісаўшы на ўсесаюзнай студыі «Мэлёдыя» кружэлку «Дваццаць восьмая зорка». У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новы гурт — N.R.M., які за 13 гадоў выпусьціў 8 альбомаў і трывала заслупаваў за сабой рэнамэ флагманаў беларускага року.

Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі, а «Gazeta Wyborcza» нават назвала «Народны альбом» галоўнай падзеяй 1997 году ў Польшчы. 30 снежня 2009 году выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песьні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў (Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімерам Пугачам ды іншымі).

Акрамя N.R.M. Вольскі сьпяваў у гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet».

Аўтар некалькіх кніг паэзіі.

Ад 2010 году робіць перадачу «Саўка ды Грышка» на Радыё Свабода.

Лявон Вольскі: «Каюся, што ішоў на кампрамісы»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)