.

Спецпроект:
21.10.2007
“Урок беларускай мовы” стаў “Лепшым еўрапейскім дакументальным кіно”

Дакументальны фільм “Урок беларускай мовы” польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага атрымаў прэстыжную прэмію Савета Еўропы на фестывалі Prix Europa. Узнагароджанне адбылося ў суботу ўвечары ў Берліне. Фільм перамог у намінацыі "Лепшае еўрапейскае дакументальнае кіно"

Пра гэта з Нямеччыны Еўрарадыё паведаміў адзін з герояў стужкі Франак Вячорка:

“У Берліне адбыўся штогадовы фестываль тэлевізійных і мастацкіх фільмаў. Тут удзельнічалі стужкі з усіх куткоў Еўропы. Удзельнічалі таксама і розныя беларускія фільмы, у тым ліку стужка Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.

“Урок беларускай мовы” удзельнічаў у цэлым шэрагу намінацый і атрымаў прыз Савета Еўропы. Узнагароду ўручалі прадстаўнікі еўрапарламента і вышэйшае кіраўніцтва Савета Еўропы”.

Фільм “Урок беларускай мовы”, прысвечаны сакавіцкім падзеям у нашай краіне падчас прэзідэнцкіх выбараў, распавядае пра закрыты ўладамі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа і яго навучэнцаў. Гэта ўжо 16 узнагарода гэтага фільма.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.9 (оценок:14)