29.12.2013
Віталь Гуркоў у цішотцы, пашытай пяшчотнымі рукамі беларускіх нявінніц

Саколка зроблена да 500-гадовага юбілею перамогі войскаў ВКЛ пад Оршай.

У якасці мадэлі для рэкламы гэтых цішотак выступіў беларускі кікбаксёр Віталь Гуркоў.

Саколкі выпусціла фірма «LSTR», якая вырабляе адзенне ў адмысловым беларускім стылі, паведамляе Белсат.

Свае тавары «LSTR» экспануе ў сеціве надзвычай дасціпна, прычым гэты гумар таксама ўласнабеларускі, знітаваны з нашымі рэаліямі. Да прыкладу, заахвочванне «Кожная шмотка «ЛСТР» пашытая пяшчотнымі рукамі беларускіх нявінніц, прамых нашчадкаў знакамітых слуцкіх ткачых!» не зразумее той, хто не вучыўся ў беларускай школе.

Сёлета «LSTR» сталася лаўрэатам фестывалю беларускамоўнай рэкламы ды камунікацыі «AD.NAK!».

Нядаўна «LSTR» сталі вытворцамі ўдасканаленае версіі «вялікакняскага» світшоту з выявамі чатырох уладароў ВКЛ, набыць які, як падае старонка фірмы, ужо немагчыма – усё раскупілі.

Аксесуары ад «LSTR». Фота vk.com/lstr_2012

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.3 (оценок:37)