.

06.12.2013
«Спрачалася з адным рускім спартсменам наконт падзелаў Рэчы Паспалітай»

Аліна Талай — прызёрка чэмпіянатаў свету і Эўропы ў бегу з бар’ерамі, вядомая ў беларускіх медыях таксама сваімі пазітыўнымі выказваннямі пра бел-чырвона-белы сцяг і беларускую мову, распавядае ў серыі Generation.by «Кім я стану, калі вырасту» пра тое, як завесціся на старце, як беларускія спартсменкі падпрацоўваюць у ЖЭС, пра рускіх і Рэч Паспалітую, а таксама пра адвечны сум і сарамлівасць нашых людзей.

Фота: Юра Сідун

Жыву цяперашнім, раблю тое, што падабаецца

Калі ўзгадваць дзяцінства, то ў мяне не было такой мары стаць касманаўтам, альбо супер-героем ці яшчэ кімсьці. Я задумвалася, што ўсе мае сябры хацелі стаць некім, а ў мяне такога ніколі не было. Максімум, што я думала, гэта пра ветэрынара. Бо вельмі любіла жывёл, як і ўсе ў дзяцінстве. Але такой канкрэтнай мары, кім я хачу стаць і чым займацца, ніколі не было. Я дагэтуль не ведаю, чым хачу займацца. Заўсёды хацелася займацца ўсім патроху. Проста я жыву цяперашнім і неяк так не задумваюся, кім хачу стаць. Раблю тое, што падабаецца. Дарэчы, я ніколі і не думала, што буду прафесійнай спартсменкай.

Рускія і Рэч Паспалітая

У школьны перыяд вельмі захаплялася гісторыяй. І потым чытала яшчэ не адзін артыкул альтэрнатыўнай гісторыі. Але вельмі складана бывае з некаторымі размаўляць на гэтую тэму. Такія стэрэатыпы бываюць, што цяжка іх пераканаць, асабліва рускіх. Спрачалася з адным рускім спартсменам наконт падзелаў Рэчы Паспалітай. Ясная справа, што ў кожнай краіны свая гісторыя, але з гэтымі імперыялістычнымі поглядамі цяжка змагацца. Мы сябе падаем як ВКЛ, асобная дзяржава. А ў іх трохі іншы погляд на гэтыя рэчы.

Я ўзгадваю, у школе гісторыя была такая: вось падзея, але не зразумела, як і чаму гэта адбылося. Напрыклад, рэвалюцыя. Называліся нейкія прычыны, але ты ўсё адно неяк не вельмі разумееш, што і адкуль бярэцца. Дагэтуль люблю гісторыю. Вось зараз чытаю кнігу Бушкова пра Сталіна.

Працяг матэрыялу чытайце тут.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 3.3 (оценок:15)