25.03.2013
Наталля Гардзіенка, «Наша Нiва»
Як выглядаў пашпарт БНР

Гэта пашпарт грамадзяніна БНР, выдадзены ў 1920 г. у Рэвелі Антону Чарапуку.

Арыгінал пашпарта захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане.

Акрамя 95-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР, варта згадаць і іншыя «этапныя» даты ў яе гісторыі, якія можна адзначаць сёлета.

Так, 14 сакавіка 1943 г. памёр у Празе Старшыня Рады БНР Васіль Захарка. А перад тым, 6 сакавіка ён склаў тэстамент, у якім перадаваў сваю пасаду інжынеру Міколу Абрамчыку. Гэты тэстамент стаў асноўным палітычным дакументам для паваеннай беларускай эміграцыі на Захадзе.

***

Нягледзячы на тое, што афіцыйнай датай аднаўлення дзейнасці Рады БНР на эміграцыі лічыцца 28 снежня 1947 г., але інфармацыя пра падзею з’явілася толькі на пачатку 1948 г.

А 25 сакавіка 1948 г. у галоўнай эміграцыйнай газеце «Бацькаўшчына» быў апублікаваны «Маніфэст Рады БНР», які выкладаў канцэпцыю працягу гісторыі БНР на эміграцыі.

***

Ну і яшчэ адна дата. Сёлета ў жніўні споўніцца 110 гадоў з дня нараджэння таго самага прэзідэнта адноўленай Рады БНР Міколы Абрамчыка. Ён нарадзіўся ў 1903 г. у Сычавічах блізу Радашковічаў (сёння Маладзечанскі раён).

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 3.9 (оценок:32)