22.02.2006
www.music.fromby.net
“Песьні Свабоды” загучалі!

22 лютага — рэліз самага сьмелага музычнага праекту году — своеасабліваму адказу афіцыйнаму “За Беларусь!”. Ва ўдзельнікаў складанкі — іншы мэсыдж. “Беларусь перадусім!”, “Гэты Мы!” — пяюць “Neuro Dubel” і “Новае Неба”. “Ужо даволі!”, “НЕ!”, — падтрымліваюць іх маладыя “Жаба ў каляіне” і “Партызанская школа”. На вокладцы дыску пазначана: “Не для продажу”. Цягам месяцу арганізатары праекту — незалежны лэйбл “Volia Music” зьбіраў зьвесткі ў прыхільнікаў беларускай музыкі. Упершыню ў гісторыі айчыннага шоў-бізу на дыск можна было падпісацца, што й зрабілі ля 1000 чалавек.

Прадусар складанкі Puper кажа, што ўсе падпісчыкі атрымаюць “Песьні свабоды” цягам тыдня. У Менску 23 лютага свой дыск можна забраць на сядзібе БНФ (Варвашэні (цяпер пр.Машэрава), 8) з 16.00 да 18.00.

На старонцы //music.fromby.net/sliberty выкладзена інтэрнэт-вэрсыя складанкі. Кожны ахвочы можа спампаваць сабе на кампутар песьні і вокладку ды зрабіць сам сабе дыск.

У канчатковы сьпіс песень патрапілі як прапанаваныя слухачамі гіты, так і абсалютна новыя творы ад “Палацу”: “Чырвоным па беламу”, “Easy Project”. Упершыню на CD выдаецца гіт пачатку 1990-х “Я жыў” гурта “Мясцовы час” і “Дзе мой край” у выкананьні Вайцюшкевіча.

Поўны спіс «Песень Свабоды»

1. Палац. Сьпей мне.

2. Крама. Свабоды мне дай! (альбом «Хавайся ў бульбу»)

3. Tav.Mauzer. Брудная вада.

4. Жаба ў каляіне. Ужо даволі! (з праекту «Жыць для Беларусі» на вершы Л.Геніюш)

5. Cyrvonym pa Bielamu. Nie zadaju (mix by Mlody Grzech)

6. Кася Камоцкая. Мая краіна. (альбом «Акустыка»)

7. ZET. Радзіма-Свабода. (альбом «З новым Годам!»)

8. ULTRAвожык. Атлянтыда. (складанка «Прэм’ер Тузін»)

9. Postscriptum. Вольныя танцы. (альбом «Вандроўка»)

10. Партызанская школа. Не! (альбом «Партызанская школа»)

11. ULIS. Радыё Свабода. (альбом «Танцы на даху»)

12. Partyzone+Руся. Маё сэрца. (альбом «Сьмерці няма»)

13. Народны Альбом. Край, ты мой край.

14. Splenetic+Шаман. Менталітэт. (складанка «Hardcoreманія:чаду!»)

15. Recha. Чэ Гевара. (live)

16. Нестандартны Варыянт+IQ48+Лявон Вольскі. Паветраны шар. (альбом «Viza N.R.M.»)

17. Easy Project. Нас не дагоняць.

18. ЗЬМЯЯ. Кідай зброю! (альбом «Усё дзеля вас»)

19. Neuro Dubel. Беларусь перадусім! (складанка «Генэралы айчыннага року»)

20. Тарпач. Чаго чакаць. (альбом «Усё будзе»)

21. ТОДАР. Дзе мой край. (з праекту «Скрыпка Дрыгвы» на вершы У.Караткевіча)

22. Мясцовы час. Я жыў. (альбом «Наша Ускраіна»)

23. Новае Неба. Гэта мы! (складанка «Сэрца Эўропы in rock»)

Наступнымі праектамі лейбла VoliaMusic стане альбом "Чарнобыльскі вецер", прымеркаваны да 20-ці годдзя чарнобыльскай аварыі, а таксама складанка беларускага караоке.

 

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0.8 (оценок:44)