27.12.2011
«БМЗ» выпусціў каляндар з сэксуальнымі супрацоўніцамі (фота)

Беларускі металургічны завод уганараваў сваіх супрацоўніц, змесціўшы іх фота на старонкі календара на 2012 год.

Карпаратыўны каляндар з назвай «Металургія не толькі мужчынская прафесія…» увабраў прывабныя здымкі не толькі інжынераў, сакратаркі і бухгалтараў, але і майстроў, лабарантаў і нават афіцыянткі.

Ён прызначаны для распаўсюду сярод дзелавых партнёраў заводу ды для іншых маркетынгавых мэтаў.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.7 (оценок:364)