Прадстаўнік БПЦ Лепін: «Паўстанне Каліноўскага было польскім»

Айцец Сергій адрэгаваў на навіну пра новыя школьныя падручнікі па літаратуры.

Фота Радыё Свабода

Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускага экзархату Сяргей Лепін адрэагаваў на навіну пра новыя падручнікі па літаратуры, у якіх паўстанне Каліноўскага назвалі «польскім».

— Дзецюкі, а што не так? Сапраўды, паўстанне Каліноўскага было ... польскім. Дэвіз Каліноўскага: «Польская справа — гэта наша справа, гэта справа волі». Сам Каліноўскі — польскі патрыёт, для якога Літва — Польская зямля, — напісаў протаіерэй Лепін у Фэйсбуку.

Далей ён цытуе «Ліст Яські-гаспадара з-пад Вільні да мужыкоў зямлі Польскай»:

— Калi цяпер Ронд Польскi, падняўшы паўстанне процiў маскаля, дае нам землю, справядлiвую вольнасць i веру нашых бацькоў… чы ж мы сядзецi будзем? мы, што жывема на зямлi польскай, што ямо хлеб польскі, мы палякі з вякоў вечных».

Айцец Сергій даводзіць, што ў Каліноўскага думка пра польскую прыналежнасць «выразная ды празрыстая». Ён прыводзіць яшчэ колькі цытат і робіць выснову:

— Якая прыкрасць: паўстанцам проста забыліся растлумачыць, за што іх паўстанне — беларускае. Ці ўсе, хто супраць «маскаля», адразу становяцца беларусамі?

Сьвятар Сяргей Лепін: «Для мяне БЧБ — гэта ні ў якім разе не бандэраўскі сьцяг»

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 2.1 (оценок:27)