05.12.2018
Сямён Печанко
Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне, якая выклікала неадназначную рэакцыю ў гісторыкаў. Фотафакт

Адмыслоўцы папярэджваюць, што колішні каралеўскі замак можа ператварыцца ў псеўдагістарычны муляж.

Гродзенскі Стары замак перажывае першую чаргу рэканструкцыі. У горадзе кажуць, што неўзабаве можа з’явіцца фінансаванне другой чаргі.

Праект архітэктара Уладзіміра Бачкова выклікаў неадназначную рэакцыю ў спецыялістаў. Гродзенскія гісторыкі мяркуюць, што ў выніку рэканструкцыі каралеўскі замак можа ператварыцца ў псеўдагістарычны муляж.

Падзеі вакол рэканструкцыі выклікаюць трывогу і ў мясцовага бізнесу. Па словах старшыні Гродзенскай абласной асацыяцыі прадпрымальнікаў Ігаря Чарнякова, рэканструкцыя ўнікальнага архітэктурнага помніка з дапамогай сучасных будаўнічых матэрыялаў паводле сумнеўнага праекту прымушае задумацца: ці пазнаюць нашыя нашчадкі замак пасля яго аднаўлення?

З апошняга — гісторык Мікола Волкаў прааналізаваў памылкі, якія могуць з’явіцца пры наступным этапе рэканструкцыі Старога замка ў Горадні. Адна з іх можа скончыцца гучным скандалам: на месцы пакоя, дзе памёр кароль Стэфан Баторы, паводле сённяшніх планаў рэканструкцыі можа з’явіцца прыбіральня.

Плюсы і мінусы абуджанага бязвізам горада на захадзе Беларусі

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 3.6 (оценок:16)