08.11.2018
Аляксандр Кур’яновіч, Новы час
Чорны маклер Лукашэнкі

Іван Ціцянкоў назаўжды ўвайшоў у гісторыю як чалавек, які публічна разадраў дзяржаўны бел-чырвона-белы сцяг і распісаўся на кавалках. Лукашэнкаўскі «заўхоз» 5 лістапада адзначыў 65-годдзе. Добрая нагода прыгадаць іншыя цікавыя факты з ягонага мінулага.

На пахаванні Міхаіла Марыніча, кастрычнік 2014 года. Фота kp.by

Ваня Ціцянкоў прарваўся ў вялікую палітыку, як і ягоны будучы патрон Аляксандр Лукашэнка, дзякуючы выбарам у Вярхоўны Савет БССР у сакавіку 1990 года. На той момант Ціцянкоў займаў пасаду першага сакратара Краснапольскага райкама КПБ. Ураджэнец вёскі Клеявічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Ціцянкоў у 1973 годзе скончыў Клімавіцкі саўгас-тэхнікум «Дуброва» і пэўны час працаваў зоатэхнікам у гэтым рэгіёне.

У чым быў сакрэт Ціцянкова, як ён эксплуатаваў чарнобыльскую тэму і чаму галасаваў супраць Лукашэнкі, чытайце тут

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.4 (оценок:71)