26.09.2018
Рэпліка дня: «Візыт Лукашэнкі ў Парыж у 1996-м быў каласальнай памылкай французскай дыпляматыі»

Сяргей Навумчык адрэагаваў на матэрыял Салідарнасці пра непрыемныя ўспаміны Лукашэнкі наконт мінулага візіту ў Парыж.

На думку дэпутата Вярхоўнага Савета ХІІ скліканьня, ўсё ж такі пэўную карысць прэзідэнт для сябе вынес.

«Візыт Лукашэнкі ў Парыж летам 1996 быў каласальнай памылкай французскай дыпляматыі, — піша Сяргей Навумчык на сваёй старонцы ў Фэсбуку. — Нагадаю: ужо былі зьбітыя дэпутаты БНФ у ВС, была падаўленая дубінкамі Вясна-96, ужо былі першыя палітвязьні. «Мы навучым яго дэмакратыі і выконваць Канстытуцыю» – тлумачылі французы. «Класная ў французаў Канстытуцыя! У іх прэзыдэнт не 5 гадоў, а 7. Трэба і нам так!» – заявіў Лукашэнка па вяртаньні і зьмяніў Канстытуцыю».

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.4 (оценок:22)