11.09.2018
Зміцер Панкавец, Наша Нiва
Новага намесніка міністра аховы здароўя знайшлі ў Крыме, ён ёсць у базе «Міратворац»

50-гадовы Барыс Андрасюк прызначаны новым намеснікам міністра аховы здароўя. Да гэтага ён узначальваў санаторый «Беларуссія», які знаходзіцца ў Крыме. Андрасюк змяніў затрыманага спецслужбамі намесніка міністра Ігара Ласіцкага, які працягвае знаходзіцца ў СІЗА.

Ключевым фигурам «дела медиков» нашли замену в крымском санатории, Могилеве и Гомеле

Чыноўнік родам з вёскі Расна Камянецкага раёна. Гэта Белавежская пушча, да мяжы з Польшчай усяго сем кіламетраў. У 1993 годзе Андрасюк скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

У першай палове 2000-х ён трапіў на працу ў Міністэрства аховы здароўя. Там доўгі час займаў пасаду начальніка ўпраўлення медстатыстыкі інфармацыйных тэхналогій і справаводства.

Менавіта з гэтай пасады яго перавялі ў ялцінскі санаторый «Белаоруссія». Гэта было яшчэ да акупацыі Крыма.

Барыс Андрасюк знаходзіцца ва ўкраінскай базе «Міратворац». Там ён мае наступную характарыстыку: «Свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення ў акупаваны Расіяй Крым. Удзел у прапагандысцкіх мерапрыемствах Расіі. Удзел у спробах легалізацыі анэксіі Крыма».

Справа ў тым, што на сайце санаторыя «Беларуссія», які належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, рэкамендуецца наведванне ўстановы ў абыход Украіны, праз тэрыторыю Расіі. Адметна, што нейкі час на сайце Кіраўніцтва справамі прэзідэнта было напісана, што санаторый знаходзіцца ў Расіі. Пазней гэта выправілі.

У размовах з журналістамі Андрасюк адзначаў, што «змена статусу» Крыма зменшала колькасць ахвотных аздаравіцца ў «Беларуссіі». Праўда, дабіраць збіраліся за кошт грамадзянаў Расіі.

«Мы ведаем, што і як лячыць: у нашым санаторыі працуе 14 дактароў вузкіх спецыяльнасцяў», — казаў Андрасюк.

У верасні 2015 года Андрасюк атрымаў ганаровую грамату і падзяку ад кіраўніцтва Ялты. Атрымліваў ён і іншыя ўзнагароды ад крымскага кіраўніцтва. Напрыклад, за «добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм» у Дзень народнага адзінства Расіі.

У Крыме Андрасюк наведваў беларускія мерапрыемствы. Прынамсі быў на вечарыне, прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння паэта Максіма Багдановіча.

У новага намесніка міністра ёсць сын Станіслаў, які скончыў БНТУ. На сваёй старонцы Укантакце ён змяшчае нямала фатаздымкаў з адпачынку ў Крыме, але ніякіх палітычных допісаў ці рэпостаў няма.

Дачка Юлія пайшла па слядах бацькі, яна навучаецца на педыятрычным аддзяленні ў Медуніверсітэце.

Стрыечны брат Барыса Андрасюка Сяргей жыве ў расійскай Туле. Там ён адзін з найлепшых у горадзе трэнераў па кікбоксінгу.

 

 

Адметна, што сам намеснік міністра карыстаецца сацыяльнымі сеткамі. Прынамсі ў яго ёсць акаўнт у інстаграме, дзе Андрасюк выкладае не толькі сябе, але і здымкі прыроды.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 2.3 (оценок:11)