Лукашэнка: «Продкі пакінулі нам неацэнны скарб – родную мову»

Кіраўнік краіны павіншаваў беларусаў з Днём беларускага пісьменства.

2 верасня ў Янаве, што ў Брэсцкай вобласці, праходзіць святкаванне Дня беларускага пісьменства. Сёлета фестываль адбываецца ў 25 раз.

— Гэта свята — знакавая падзея ў культурным жыцці краіны, сведчанне красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа, — гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукшэнкі з нагоды святкавання, апублікаваным на сайце кіраўніка краіны.

— Продкі пакінулі нам неацэнны скарб — родную мову, выдатнымі ўзорамі якой з’яўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа. Упэўнены, што, зберагаючы іх спадчыну, сённяшняе пакаленне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць суверэнітэт і незалежнасць Радзімы, — падкрэсліваецца ў віншаванні.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.9 (оценок:28)