10.08.2018
Таццяна Процька, Новы час
У «справе БЕЛТА» выкарыстоўваецца вопыт 1930-х гадоў

Гісторык Таццяна Процька ў «Новым Часе» пракаментавала «справу БЕЛТА». Вось шэраг цікавых тэзісаў з яе артыкула.

Ганну Калтыгіну адпускаюць з-за кратаў. Фота Аксаны Пятровай, TUT.BY

Улада ў нас лічыцца закрытай, моцнай і самадастатковай. Яна — улада сілы. Яна будзе знішчаць любога, хто набывае вядомасць, папулярнасць — незалежна ад маштабаў іх палітычнай лаяльнасці (лаяльныя пойдуць на вынішчэнне крыху пазней за неляльных). Раней знішчалі фізічна, сёння будуць знішчаць эканамічна.

Дзеючая ў Беларусі ўлада, як і раней савецкая, не можа паспяхова і проста развівацца без рэпрэсій. Рэпрэссіі — галоўны фактар для любога развіцця савецкай і падобнай на яе сістэмы, у тым ліку і эканамічнага.

Пры затрыманні публічная ілюзія законнасці створаная і ўжо які дзень запар мусіруецца ў навінавых праграмах БТ — ёсць заява пацярпелага боку, устаноўлены вінаватыя, ідзе следства, якое высвятляе ступень віны і яе значнасць. Працэсуальныя юрыдычныя фармальнасці быццам збольшага выкананыя.

У БССР заўседы арыштоўвалі за адно, а сажалі зусім за іншае — за тое, што выявілася падчас следства.

Падобна, у беларускім апараце кіравання паміж асобнымі группоўкамі абвастраецца барацьба за магчымасць аказваць актыўны ўплыў на лёс беларускай дзяржавы. Нейкая групоўка спрабуе знайсці сувязі і падтрымку другой ва ўплывовай часткі грамадства і яе (падтрымку) ліквідаваць нават як патэнцыйную магчымасць.

Цалкам артыкул чытайце тут

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:11)