20.07.2018
Пасля прэс-канферэнцыі Зайдэса затрымалі журналістаў

Журналістку «Белсату» Кацырыну Андрэева і аператара Сяргея Кавалёва затрымалі ў Курапатах.

Кацярына Андрэева і Сяргей Кавалёў вялі стрым з прэс-канферэнцыі Зайдэса, а потым размаўлялі з актывістам, што ўсталёўваюць крыжы ў Курапатах, паведамляе belsat.eu.

Ужо калі Андрэева і Кавалёў сыходзілі, да іх на запраўцы падышлі міліцыянты – Сяргей Кніга і Андрэй Пуцята. Яны запрасілі журналістку і аператара праехаць з імі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі УУС Менаблвыканкаму, каб там скласці пратакол паводле арт. 22.9 КоАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў).

Кацярына Андрэева прапанавала скласці пратаколы на месцы, аднак праваахоўнікі адмовіліся і пасадзілі журналістаў у міліцэйскую машыну.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 2.4 (оценок:16)