12.07.2018
Сяргей Пульша, Новы час
Праўленне Лукашэнкі: нашчадкам застануцца анекдоты

На гэтым тыдні мінула 24 гады з таго часу, як Аляксандр Рыгоравіч быў абраны кіраўніком Беларусі.

Нельга сказаць, што Аляксандр Лукашэнка не прыўнёс нічога пазітыўнага ў развіццё краіны, хоць і не выканаў сваіх абяцанняў. За часы яго знаходжання ва ўладзе безумоўна ўзбагаціліся беларуская філалогія і фалькларыстыка.

Ці не кожны выступ беларускага кіраўніка расцягваецца на цытаты. Уладзімір Падгол штогод робіць самую яскравую падборку выказванняў Аляксандра Рыгоравіча пад назвай «Народны тэлевізар».

Фраза беларускага кіраўніка пра «распранацца і працаваць» стала матыватарам для «офіснага планктону» і выклікала флэшмоб (беларусы фатаграфаваліся распранутымі на працоўных месцах), які заўважыла сусветная прэса. Дагэтуль усе згадваюць пра «нармальные чалавечаскія яйца», — і я здзіўляюся, як гэтыя словы яшчэ не сталі камерцыйным брэндам. Нашы птушкафабрыкі тут яўна недапрацоўваюць — яйкі «маладзецкія» тут і побач не стаялі…

Цалкам артыкул чытайце тут

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.5 (оценок:11)