.

10.07.2018
Семен Печенко
24 года президентства. «Лукашенко так и остался советским русским человеком»

Экс-депутат Верховного Совета Сергей Наумчик по просьбе «Салідарнасці» подвел итог 24-летнего правления бессменного главы государства.  

В июле 1994-го на первых президентских выборах победил молодой белорусский депутат Александр Лукашенко. Выборы прошли в два тура. В первом, согласно официальным данным, он набрал 44,82% голосов, во втором обошел премьер-министра Вячеслава Кебича, набрав 80,1% голосов.

В то время многие из оппонентов Лукашенко не верили, что бывший председатель совхоза долго продержится у власти. Хотя сам он практически сразу заявил, что пришел всерьез и надолго.

С тех пор Лукашенко еще четырежды переизбирался на пост главы государства.

Сегодня, в день своего первого избрания, он отправился инспектировать СПК «Родина» в Белыничском районе, где уже подарил работникам колхоза Geely Atlas и дал ценные указания местным властям.

Возможно, в этой поездке в такой день и нет символизма. И все же, кое-какие выводы напрашиваются сами собой: как был Лукашенко, скажем так, аграрием четверть века назад, так им и остался.

Но не слишком ли примитивна такая оценка? Ведь удерживать власть в стране столько времени — непростая задача.

Бывший депутат Верховного Совета от БНФ Сергей Наумчик, автор книги «Дзевяноста чацьвёрты», по просьбе «Салідарнасці» дает оценку.

«Дзе Беларусь сёньня, праз 24 гады пасьля перамогі Лукашэнкі?»

— Я ня бачу ніякіх такіх «палітычных талентаў» у Лукашэнкі. Каб кіраваць ваенным гарнізонам у стэпе, ня трэба мець асаблівых палітычных, дыпляматычных здольнасьцяў, ці ведаць эканоміку: дастаткова жорстка падаўляць нязгодных. І — камандуй хоць да Другога прышэсьця.

Але тое будзе жыцьцё ў казарме: 6.00 — пад’ём, 21.00 — праграма «Время», 22.00 — адбой, астатняе — рыцьцё акопаў і маршыроўка на плацу.  

Нагадаю, што Лукашэнка ўсталёўваў сваю ўладу зьбіцьцём дэпутатаў, разгонам маніфэстацый, зьнішчэньнем свабоды слова. Увесь ягоны «палітычны талент» — гэта ўменьне трымаць у страху і насельніцтва, і чынавенства, і бізнэс (ня ведаю як у Менску — у Віцебску наскрозь карумпаваны).

Уся эканоміка гарнізона (калі там ёсьць падсобная гаспадарка) — гэта гарантаваны, але абмежаваны паёк. Памерці — не памрэш, але ня болей. Ну, можа яшчэ хапіць і на чарку да шкваркі.

Лукашэнка паўтарае, што ў 1994 годзе яму дасталася «разбураная краіна». Гэта няпраўда — яму дасталася адноўленая незалежная Беларусь, эканоміка якой пачала, хаця і ня без складанасьцяў, упісвацца ў новыя рынкавыя ўмовы.

Але добра, хай будзе так: БНФ і Пазьняк, хаця і ня мелі ўлады, але нейкім магічным чынам «зьнішчылі ўсё, ушчэнт разбурылі эканоміку». Ну і давайце параўнаем. У 1945 Нямечына ляжала ў руінах, а праз 24 гады — у 1969 — ФРГ была ўжо заможнай краінай з дынамічнай эканомікай.

Дзе Беларусь сёньня, праз 24 гады пасьля перамогі Лукашэнкі? Дзе вынік ягонага кіраваньня?

Ведаеце, калі я першы раз прыехаў у Беларусь пасьля дваццаці гадоў эміграцыі, быў зьдзіўлены якасьцю беларускіх дарог: траса ад Менску да Віцебску, напрыклад, калі ня браць інфраструктуру, а якасьць пакрыцьця, нічым ня горшая за Чэхію. 

Потым мне патлумачылі, што па трасах ад сталіцы да абласных цэнтраў езьдзіць Лукашэнка, вось і даглядаюць. Я б вельмі параіў Аляксандру Рыгоравічу праехаць ад Віцебску да Паставаў: адчуваньне, што дарогу бамбілі на ўсёй яе 200-кілямэтровай працягласьці.

У саміх Паставах (20 тысяч насельніцтва) рэнтабэльна працуе толькі пару прадпрыемстваў. Палі навакольных гаспадарак зарасьлі травой. У Віцебску не нашмат лепей: зьніклі некалі славутыя прадпрыемствы — я разумею, калі гэта здарылася з заводамі ВПК, але — куды падзявалася лёгкая прамысловасьць? Што, людзі перасталі апранацца?

Але эканоміку, як паказвае досьвед той жа Нямеччыны, можна адносна хутка адрадзіць з руінаў. А ёсьць тое, на адраджэньне чаго спатрэбіцца два-тры пакаленьні. Маю на ўвазе нацыянальную самасьвядомасьць.

Мае бацькі размаўлялі па-руску, усе мае сябры і аднакласьнікі былі рускамоўныя, але наша пакаленьне разумела беларускую мову, бо было беларускае радыё, тэлебачаньне.

Сёньня маладыя — і я ў гэтым пераканаўся — ня ведаюць значэньня самых простых беларускіх слоў. Ім іх проста няма дзе іх пачуць. Рэфэрэндум 1995-га меў катастрафічныя наступствы для нацыі.

І, наколькі я асабіста ведаю Лукашэнку, ён загнаў мову ў гета не з-за «неразуменьня» нейкіх ісьцін, як гэта часам хочуць прадставіць, а якраз з прычыны вельмі добрага разуменьня гэтых ісьцін і сваёй нелюбові (я б сказаў — нянавісьці) да беларускай мовы, нянавісьці на нейкім падсьвядомым ўзроўні.

І вось гэта — самае небясьпечнае. Па тых зьдзеклівых «агаворках» у дачыненьні да беларускай мовы, да патрыётаў Беларусі, якія міжволі праскокваюць у Лукашэнкі ў падрыхтаваных спічрайтэрамі тэкстах, адчуваецца, што стаўленьня свайго Лукашэнка не зьмяніў. Ён, як і быў, застаўся рускім чалавекам. Прычым — савецкім рускім чалавекам. 

Нацыя на мяжы зьнікненьня — вось папярэдні вынік гэтых 24 гадоў.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.8 (оценок:158)