.

09.07.2018
Уладзіміру Някляеву – 72! «Ці заспяваем мы адным дыхам адным народам сваю беларускую песню?»

Палітык і паэт сустрэў свой дзень народзінаў у Рызе.

Фота Стэфана Эрыксана з Фэйсбуку Ўладзіміра Някляева

Як напісаў Уладзімір Някляеў у Фэйсбуку, ён супаў з 26-м Святам Песні, якое раз на пяць гадоў святкуе ўся Латвія.

 «Неверагоднае відовішча. І найбольш уражвае ў ім шчырая, проста пранізлівая любоў латышоў да ўсяго свайго. З гэтай любові стварылася не толькі свята — з яе стварылася цяперашняя Латвія.

Слухаючы, як тысячы і тысячы латышоў — і тыя, што на сцэнах, і тыя, што ў залах, і тыя, што на вуліцах, у кавярнях і кватэрах, у трамваях і аўтобусах адным дыхам спяваюць і спяваюць свае песні, я думаў пра адно: ці пачую, ці адчую калі-небудзь такое ў Беларусі?.. Ці ўбачу не сагнаных на парад з трактарамі і танкамі, ці на «святкаванне» адкрыцця стадыёна, дзе людзі са злосці ламаюць крэслы, а святочнымі сэрцамі пакліканых адзін да аднаго беларусаў? Ці заспяваем мы адным дыхам адным народам сваю беларускую песню?..

Ну хоць адну...»

Рэдакцыя «Салідарнасці» віншуе Ўладзіміра Пракопавіча з Днём народзінаў і зычыць моцнага здароўя , натхнення і плёну.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.9 (оценок:73)